1 мая - Свята працы
1 мая адзначаецца Свята працы, якое з'яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём, устаноўленым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і мае больш як векавую гісторыю.
Гэты дзень лічыцца сімвалам вясны, ён увасабляе сабой павагу да любой стваральнай працы. Традыцыя сустракаць гэтае свята налічвае ўжо шмат гадоў.
На дзяржаўным узроўні ў гэты дзень успамінаюць абаронцаў Радзімы, ушаноўваюць чалавека працы, прадпрыемствы і іх калектывы, якія дэманструюць высокія паказчыкі ў рабоце. На галоўных плошчах краіны выступаюць творчыя калектывы, праходзяць кірмашы і іншыя святочныя мерапрыемствы.
Прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі УП "Камбінат харчавання "Вітамін" Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя прынялі ўдзел у святочным мітынгу з нагоды 1 Мая.