Лабараторыя

12 октября 2021

Лабараторыя

Тэхналагічная харчовая лабараторыя (далей – ТХЛ) з'яўляецца самастойнымі структурным падраздзяленнем УП «Камбінат харчавання «Вітамін» (далей – Камбінат).

ТХЛ ажыццяўляе лабараторны кантроль за якасцю гатовай прадукцыі і паўфабрыкатаў, якія вырабляюцца падраздзяленнямі Камбіната.

ТХЛ акрэдытавана ў рамках Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на тэхнічную кампетэнтнасць пры ажыццяўленні лабараторнай дзейнасці ў адпаведнасці з вобласцю акрэдытацыі.

Структура і забеспячэнне ТХЛ адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым Нацыянальнай сістэмай акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Звесткі аб матэрыяльна-тэхнічным аснашчэнні ТХЛ, умовах правядзення выпрабаванняў, забеспячэнні тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі і іншымі метадычнымі дакументамі, складзе і кваліфікацыі персаналу прыведзены ў Пашпарце ТХЛ.