Камбінат школьнага харчавання горада Мінска
Віншаванне з Днём народнага адзінства
20 сентября 2022
Віншаванне з Днём народнага адзінства
Дарагія суайчыннікі!
Віншую Вас З Днём народнага адзінства.На сваім тысячагадовым шляху да самавызначэння беларускі народ годна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці.
Дата 17 верасня 1939 г. - сімвал Гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, падзеленых нехаця, жыць адной сям'ёй ва ўласным доме.
Здабыўшы цэласнае і непаўторнае аблічча ўтульнай і гасціннай краіны ў цэнтры Еўропы, уз'яднаная Беларусь стала месцам сілы для мільёнаў грамадзян, якія з гонарам выстаялі ў складаных перыпетыях XX стагоддзя і сёння стаяць на варце суверэнітэту і незалежнасці роднай зямлі.
Дзень народнага адзінства - падзяка сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія адстаялі права самім вызначаць свой лёс. Ён усяляе гонар за краіну і дае ўсведамленне таго, што беларусы - адзіны народ. У гэтым заключаюцца асновы стабільнасці і дабрабыту сучаснай беларускай дзяржавы.
Аб'яднаныя марай аб паспяховай і квітнеючай Беларусі, здабываючы ўрокі з нашай гісторыі, мы ў міры і згодзе стваральнай працай будуем агульную будучыню.
Умацоўваючы беларускую дзяржаўнасць, разам працягваем свой шлях да новых вяршынь і яркіх перамог, якімі будуць ганарыцца нашы нашчадкі.
Желаю всем крепкого здоровья, счастья и благополучия.
Аляксандр Лукашэнка