Дзяржаўнае свята Дзень народнага адзінства ў Беларусі будуць адзначаць 17 верасня. Прапановы заснаваць гэтае свята прагучалі на VI Усебеларускім народным сходзе. Менавіта ў гэты дзень – 17 верасня-у 1939 годзе пачаўся Польскі паход Чырвонай Арміі, у выніку якога адбылося ўз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву і падпісаў адпаведны ўказ аб заснаванні новага дзяржаўнага свята.
Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.