Да ведама грамадзян

10 ноября 2022

Да ведама грамадзян

изображение_viber_2022-11-10_11-24-23-758.jpg
Да ведама грамадзян !!!

На падставе даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ад 21 кастрычніка 2022 г.ваеннымі камісарыятамі Рэспублікі Беларусь праводзіцца зверка і ўдакладненне ўліковых дадзеных ваеннаабавязаных.

Дадзеная праца праводзіцца як па месцы працоўнай дзейнасці ваеннаабавязаных, так і ў ваенных камісарыятах.

У ваенных камісарыятах ўдакладненне уліковых дадзеных арганізавана як метадам зносін па тэлефоне, так і метадам выкліку ў ваенны камісарыят.

Таксама ваеннаабавязаныя могуць запрашацца персанальнымі позвамі на кантрольную яўку. Кантрольная яўка пройдзе ў перыяд з 5 па 9 снежня 2022 года, па адрасе: пр-т Партызанскі, 146 у Палац дзяцей і моладзі «Золак» г.Мінска.

Мерапрыемствы зверкі носяць планавы характар і не звязаныя з пытаннямі мабілізацыі ваеннаабавязаных.

Даведачную інфармацыю можна атрымаць па тэл.395 46 14, ваенны камісарыят Заводскага раёна горада Мінска.