Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

1 сентября 2023

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны


22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, калектыў Гандлёва-вытворчага камунальнага унітарнага прадпрыемства "КАМБІНАТ ХАРЧАВАННЯ "ВІТАМІН", у тым ліку старшыні і члены пярвічных грамадскіх арганізацый "Белая Русь", "БРСМ", прафкам, прыняў удзел у мітынгу -рэквіеме ва ўрочышчы Благаўшчына, у 12.00 - ва Усебеларускай Хвіліне маўчання, а таксама ўвекавечыў памяць тых страшных падзей, арганізаваўшы паказ дакументальнага фільма, прымеркаванага да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
Вялікая Айчынная вайна - гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара - памяць аб іх будзе жыць вечна.
изображение_viber_2023-06-22_16-31-18-909.jpgизображение_viber_2023-06-22_16-31-09-478.jpg